«Be Free» пройдзе ў Львове

Арганізатары «Be Free» абвясцілі дату правядзення фестывалю і спіс удзельнікаў. Сёлета ён пройдзе з 8 па 10 жніўня ў Львове. Адзін з арганізатараў фэсту Віталь Супрановіч: «Пасля леташняга фестывалю ў Луцку нас літаральна закідалі просьбамі працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькі дзесяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украіны, Сербіі і Францыі».

Летась фэст праходзіў у Луцку пад слоганам «Права быць свабодным». У ім удзельнічалі 9 гуртоў з Беларусі і Украіны, фэст сабраў больш за 5 тысяч гледачоў.

А сёлета ў Львове заплананаваны выступ ўжо 25 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы. Фэст пройдзе адразу на дзвюх пляцоўках: у Парку імя Багдана Хмяльніцкага выступяць рок-гурты, а на Цэнтральным рынку Львова пройдуць паказы рыцарскіх клубаў і выступяць каманды, што граюць фольк і сярэднявечную музыку. Сваю згоду ўжо далі вядомыя беларускія выканаўцы, у тым ліку «Kрама», ULIS, Neuro Dubel, zygimont VAZA, WZ-Orkiestra, Pomidor/OFF, Zet, «Стары Ольса». У хэдлайнеры з польскага боку запрошаны гурт T-Love, з украінскага - «Тартак». З гуртом N.R.M. арганізатарам дамовіцца не атрымалася.

Паводле сайта “За свабоду!”

‹‹ на галоўную | у архіў