Перапіс - як допыт

Саўмін зацвердзіў праграму перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года. У прыватнасці, вызначаны спіс пытанняў, якія будуць задавацца падчас яго.

У беларусаў дзяржава хоча, у прыватнасці, даведацца: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца нараджэння, месцы ранейшага пражывання, колькасць поўных год, шлюбны стан, родную мову, мову, на якой рэспандэнт размаўляе дома, іншыя мовы, якімі вольна валодае, узровень адукацыі, уменне чытаць і пісаць, крыніцы сродкаў для існавання, колькасць дзяцей (для жанчын), месца працы, плошчу жылля, колькасць пакояў, ці ёсць камп’ютар і інтэрнэт…

Усяго – 46 пытанняў, паведамляе прэс-служба Савета міністраў. Перапіс адбудзецца 14-24 кастрычніка 2009 года.

Паводле “Беларускага радыё Рацыя”

‹‹ на галоўную | у архіў