У Адэсе прэзентавалі
"Беларуска-ўкраінскі слоўнік"
У Адэсе
прэзентавалі "Беларуска-ўкраінскі слоўнік". Прэзентацыя адбылася 31 траўня ў
рамках круглага стала на тэму "Беларуская мова як складовая частка славянскага
пісьменства і культуры". Ініцыятарам яго правядзення стала беларускае таварыства
"Нацыянальна-культурнае аб'яднанне грамадзян
"Беларусь".
Мэта
мерапрыемства — распавесці грамадскасці Адэсы пра агульныя вытокі зараджэння
славянскага пісьменства і культуры, яднанне двух братэрскіх — украінскага і
беларускага народаў, іх агульную культурную і моўную спадчыну. Таксама імпрэза
мела на мэце дапамагчы беларускай грамадзе фармаваць матэрыяльную базу
нядзельнай беларускамоўнай школы.
Паводле “Еўрапейскага
радыё для Беларусі”
|