Смаленская мытня падрыхтавала пастку беларускiм
аўтамабілістам
Каб ліквідаваць чэргі на
прапускных пунктах на мяжы з Беларуссю, расійскі Мытны камітэт дазволіў уязджаць
на тэрыторыю Расіі на аўтамабілі, не афармляючы пасведчанне ўвозу транспартнага
сродку. Але толькі калі беларускі грамадзянін перасякае мяжу са Смаленскай
вобласцю.
У іншых рэгіёнах Расіі без
гэтай паперкі з аўтамабіліста здзяруць штраф у памерах ад паловы да падвоенага
кошту машыны. Летась у гэтую пастку трапілі каля 200 грамадзян Беларусі, у
асноўным тыя, хто паехаў у Расію праз Смаленшчыну, а вяртацца ў Беларусь вырашыў
праз Вялікія Лукі ці Себеж.
Праблема з асаблівым
стаўленнем смаленскіх праваахоўных органаў да беларускіх аўтамабілістаў набыла
ўжо такія памеры, што віцебская мытня вымушана праз сродкі масавай інфармацыі
нагадваць суграмадзянам: выхад з Расіі — там, дзе і ўваход!
Паводле “Нашай
Нівы”
|