Беларусам дазволiлi
месяц жыць у Расii без рэгiстрацыi
Грамадзянам абедзвюх
дзяржаў не спатрэбiцца паведамляць аб сваiм прыбыццi мiграцыйным органам на
працягу 30 дзён. Урад Расii вырашыў ухвалiць расiйска-беларускую дамову, якая
дае грамадзянам дзвюх краiн права бесперашкодна падарожнiчаць i сялiцца ў любой
частцы саюзнай дзяржавы, паведамляе прэс-служба ўрада РФ.
Дамова аб забеспячэннi
роўных правоў была падпiсана на пачатку 2006 года, аднак дагэтуль не была
ратыфiкавана. Паводле дакумента, грамадзяне Расii i Беларусi змогуць атрымлiваць
дазвол на жыхарства ў абедзвюх краiнах i атрымлiваць дазвол на часовае
пражыванне.
Паводле “Народнай
Волі”
|