Адбылася прэзентацыя кнігі “Прага вясны”

29 траўня на ўправе Партыі БНФ прайшла прэзентацыя выдадзенага незарэгістраваным праваабарончым цэнтрам «Вясна» зборніку «Прага вясны».

Кніга расказвае пра крымінальныя справы супраць актывістаў апазіцыі, што дайшлі да суду цягам мінулага году. Дзень прэзентацыі быў абраны невыпадкова — менавіта 29 траўня год таму быў вынесены прысуд па справы пяцёх «маладафронтаўцаў».

Ідэя стварэння такога зборніка належыць Алесю Бяляцкага, усю рэдактарскую і арганізацыйную працу выканала Алена Лапцёнак.

Агулам кніга расказвае пра пятнаццаць чалавек, які прайшлі праз крымінальныя суды за палітычную дзейнасць — Кастуся Лукашова, Змітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Насту Палажанку, Валера Шчукіна, Андрэя Клімава, Насту Азарку, Івана Шылу, Яраслава Грышчэню, Змітра Дашкевіча, Наталлю Ільініч, Артура Фінкевіча. Напрыканцы зборніка таксама пералічаюць тыя справы, якія не паспелі скончыць у 2007 годзе ці спынілі.

Прысутныя таксама павіншавалі з днём нараджэння яшчэ аднаго героя зборніка Аляксея Янушэўскага, якому споўніўся дваццаць адзін год.

Аўтарамі кнігі сталі беларускія незалежныя журналісты.

Паводле сайта “За свабоду”

‹‹ на галоўную | у архіў