Амбасада Венесуэлы ладзіць у Мінску
моладзевы чэмпіянат па міні-футболе
Амбасада Баліварыянскай Рэспублікі
Венесуэла ў Беларусі арганізуе моладзевы чэмпіянат па міні-футболе на Кубак
сяброўства па сістэме плэй-офф.
Спаборніцтвы адбудуцца 1-22 чэрвеня ў
Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Як адзначае БЕЛТА, прымеркаваныя
да Дня Венесуэлы, які будзе адзначацца 5 ліпеня.
У чэмпіянаце прымуць удзел 12 камандаў
("Лацінская Амерыка", "Беларусь", "Беларуснафта", "Камерун", "Ірак", "Іарданія",
"Лівія", "Нігерыя", "Ліван", "Сірыя", "Венесуэла", "В'етнам"). 10 з іх
сфармаваныя з замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі. Яшчэ адна
каманда — з беларускіх студэнтаў, і апошняя — ад вытворчага аб'яднання
"Белоруснефть". У спаборніцтвах таксама ўдзельнічае каманда венесуэльскіх
кадэтаў Ваеннай акадэміі Беларусі.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларсі”
|