Ізраіль не хоча бязвізавага рэжыму з
Беларуссю
Ізраіль, нягледзячы на прапановы
беларускага боку, не гатовы абмяркоўваць магчымасць спрашчэння візавага рэжыму
паміж краінамі.
“Міністэрства замежных спраў Беларусі
яшчэ ў 2004 году накіравала ізраільскаму боку ноту з прапановай скласці дамову,
якая прадугледжвае бязвізавы рэжым альбо бясплатную выдачу віз шэрагу катэгорый
грамадзян двух краін”, - заявіў начальнік консульскага ўпраўлення Міністэрства
замежных спраў Андрэй Гіро.
“Аднак ізраільскі бок дагэтуль не
выказала гатоўнасці абмяркоўваць беларускі праект дамовы і не прапанавала
які-небудзь свайго праекту”, - сказаў прадстаўнік МЗС падчас online-канферэнцыі
на сайце БЕЛТА.
Як лічыць А.Гіро, падпісанне такой дамовы
выгодна, першым чынам, Ізраілю. Па яго словах, у Беларусь прыязджае значна больш
грамадзян Ізраілю, чым беларускіх грамадзян у Ізраіль.
Паводле
Хартыі-97
|