У Пінску забаранілі Дні шведскай
культуры
Пінскі выканкам без
тлумачэння прычын не дазволіў правядзенне Дзён культуры Швецыі ў
горадзе.
Чатыры гады запар у Пінску
ладзіліся мерапрыемствы ў межах праграмы Дні культуры Швецыі. Пінчукі
сустракаліся са шведскімі мастакамі, літаратарамі, музыкамі.
Праводзіўся і Конкурс моладзевай паэзіі. У ім бралі ўдзел
вучні пінскіх школаў. Пераможцу конкурсу запрашалі на кніжную выставу ў
Гётэборг. У журы конкурсу ўдзельнічалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Рыгор
Барадулін, Пётра Васючэнка, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк. Ладзіліся
выставы і музычныя канцэрты.
Сёлета Пінск аказаўся
пазбаўлены значнай культурнай падзеі.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|