Амерыканцы аднаўляюць старадаўнія
габрэйскія могілкі ў вёсцы Рубяжэвічы
Амерыканскія студэнты
аднаўляюць закінутыя габрэйскія могілкі ў вёсцы Рубяжэвічы Стаўбцоўскага
раёна.
З 24 траўня па 4 чэрвеня ў
Беларусі знаходзяцца 19 студэнтаў і выкладчыкаў рымска-каталіцкага ўніверсітэта
"Сіена каледж" (Олбані, штат Нью-Ёрк, ЗША), які дзейнічае пры фінансавай
падтрымцы ордэна францішканаў. Амерыканцы аднаўляюць арыгінальную каменную
агароджу габрэйскіх могілак у Рубяжэвічах.
Таксама яны
плануюць адрамантаваць жылы дом пачатку мінулага стагоддзя, які раней належаў
габрэйскай сям'і. Дом будзе ператвораны ў музей габрэйскага побыту пачатку XX
стагоддзя.
Амерыканскія студэнты і выкладчыкі з Олбані ўжо
другі раз прыехалі ў Беларусь. Улетку 2006 года яны аднаўлялі габрэйскія могілкі
ў вёсцы Усялюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Паводле БелаПАН
|