У Беларусі з'явіцца новае свята —
Дзень бацькі?
Міністэрства працы
прапаноўвае ўвесці ў Беларусі новае свята — Дзень бацькі. Такая прапанова
ўключаная ў трэці Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці,
які яшчэ распрацоўваецца.
Сутнасць увядзення гэтага
свята складаецца ў падвышэнні прэстыжу сям'і, а не толькі ў падтрымцы бацькаў,
якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных сем'ях. Увага да бацькаў павінна падвысіць
адказнасць мужчын за дзяцей і сем'і.
БелаПАН адзначае, што ў Беларусі каля 355 тыс. няпоўных сем'яў, у якіх
выхоўваюцца дзеці. Каля 18 тыс. такіх сем'яў узначальвае не маці, а
бацька.
Паводле “Еўрапейскага
радыё для Беларусі”
|