Фестываль памежнага фальклору ў
Польшчы
З 5 па 8 чэрвеня у музеі
малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, які знаходзіцца ў прыгарадзе Бельска
Падляшскага, пройдзе 5-ы Міжнародны фестываль веснавога фальклору “Там по маёвуй
росі”.
Удзел у мерапрыемстве
прымуць выканаўцы традыцыйнага фальклора з Падляшша і памежных раёнаў Беларусі і
Літвы.
На сёлетнім фестываль
прыедуць калектывы з беларускага Палесся і найлепшы калектыў традыцыйнага
фальклора з Літвы “Saucejas” (Академія культуры Літвы). У межах фестывалю
пройдзе таксама семінар, прысвечаны веснавому фальклору і адкрытыя заняткі, якія
правядуць народныя музыкі і інструменталісты.
Паводле “Нашай
нівы”
|