Ганс-Герт Пэтерынг: "Беларусь --
апошняя дыктатура ў Еўропе"
Кіраўнік Еўрапарламенту Ганс-Герт
Петэрынг атрымаў 50 тысяч подпісаў беларусаў у абарону сваіх правоў і настойліва
заклікаў афіцыйны Менск «вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Аляксандра
Казуліна».
Як паведамляе прэсавая служба Еўрапарламенту, 28 траўня спадар
Петэрынг атрымаў ад Аляксандра Мілінкевіча і Паўла Севярынца петыцыю і копіі 50
тысяч подпісаў беларускіх грамадзянаў у падрымку свабоды сумлення ў Беларусі.
Дакументы перададзеныя ў Камітэт у справе зваротаў Еўрапарлямэнту.
Па выніках сустрэчы быў
распаўсюджаны камэнтар спадара Пэтэрынга: «На жаль, Беларусь застаецца апошняй
дыктатурай Еўропы. Асноўныя свабоды грамадзян гэтай краіны не выконваюцца
ўладамі, уключна з рэлігійнымі правамі. Я маю поўную сімпатыю да ініцыятывы,
выкладзенай у гэтым звароце, і ў прыватнасці да адвагі дзесяткаў тысяч
беларусаў, якія вырашылі выказаць сваю пазіцыю адкрытым
спосабам”.
Апрача таго спадар Петэрынг “настойліва заклікаў”
афіцыйны Мінск «вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Аляксандра Казуліна»,
скасаваць смяротнае пакаранне, забяспечыць вольную працу СМІ, незалежнасць
судоў, выконваць права грамадзян на вольныя і дэмакратычныя выбары, а таксама
іншыя міжнародна прызнаныя дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека. «Толькі
выкананне гэтых асноўных дэмакратычных умоваў дазволіць Еўрапейскаму Саюзу
нармалізаваць адносіны з Беларуссю», -- падкрэсліў Ганс-Герт
Петэрынг.
Паводле Радыё Свабода
|