Свята мастацтваў у Міры
У старажытнае мястэчка Мір 31 траўня
прыйдзе свята мастацтваў «Мірскі замак», сёлета яно будзе шостым па
ліку.
Традыцыйна ў рамках свята пройдуць
навуковыя чытанні, у Доме культуры адкрыецца выстава фотамастакоў Гарадзеншчыны
«Беларусь старажытная».
І старажытная музыка стане галоўным
цвіком праграмы. Асобную праграму прывязе камерны аркестар Нацыянальнага
канцэртнага аркестра Беларусі, якім падчас гэтага канцэрта Міхаіл Фінберг даверыць кіраваць дырыжору Валерыю Сароку.
«Музыка ў духоўнай прасторы Беларусі.
Шлях праз стагоддзі» — развагі на гэтую тэму будуць асабліва плённымі ля
старажытных сцен замку пад музыку, якую можна будзе паслухаць у выкананні розных
камерных калектываў.
Але і жыхары раённага цэнтра Карэлічы
далучацца да свята — для іх рыхтуецца вялікая праграма канцэрту з удзелам
салістаў Нацыянальнага канцэртнага аркестру пад кіраўніцтвам Міхаіла
Фінберга.
Паводле «Звязда»
|