У "справе 14-ці" новыя прысуды:
1,5+2+2 гады без адпраўкі ў калонію
Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава
асудзілі на два гады абмежавання волі без адпраўкі ў папраўчую калонію. Максіма
Дашука — на паўтара года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з асуджаных —
Міхаіл Субач.
Апісваючы свае ўражанні ад працэсу,
М.Субач ахарактарызаваў іх як пазітыўныя. Яму спадабалася, што сведкі-міліцыянты
не хлусілі.
Субач: Вельмі добрае было ўражанне. Але
яно зараз цалкам нівеляванае за кошт таго, што быў такі прысуд, які я лічу
цалкам несправядлівым.
Асуджаныя мяркуюць абскарджваць прысуды.
Нагадаем, што суд над удзельнікамі
студзеньскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў пачаўся ўчора. Раней па гэтай
крымінальнай справе да штрафаў і абмежавання волі былі асуджаныя 10 чалавек.
Акрамя таго, адзін з фігурантаў гэтай справы Андрэй Кім быў таксама абвінавачаны
ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў
дачыненні да супрацоўніка міліцыі). А.Кіма асудзілі на паўтара года калоніі
агульнага рэжыму.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|