Адбылася прэзентацыя кнігі "Халакост
на Піншчыне"
Габрэйская грамада Пінску прэзентавала
кнігу “Халакост на Піншчыне”. Выданне складаецца з дзвюх частак. У першай
змешчаныя ўспаміны ацалелых пасля Халакосту пінскіх яўрэяў. У другой пералічаныя
прозвішчы забітых.
Прэзентацыя праходзіла ў гарадскім
тэатры, акторы чыталі ўспаміны ацалелых. Многія прысутныя плакалі.
Больш за 500 год жывуць габрэі на
Піншчыне. За гады Другой сусветнай вайны немцы знішчылі больш за 30 000 пінскіх
габрэяў. Наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі распавёў, што на імпрэзе прысутнічалі і
ацалелыя ў Халакост людзі, і навучэнцы габрэйскіх школ, якіх у Пінску дзве —
жаночая і мужчынская.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|