Шведскія літаратары ў Баранавічах ледзь не сталі персонамі нон-грата

Літаратурныя чытанні ў Баранавічах, якія ладзіліся ў рамках Шведскіх літаратурных дзён у Беларусі, апынуліся ад пагрозай зрыву.

Між тым, папярэдняя дамоўленасць наконт гэтага была. Была дамоўленасць, што чытанні і Кубак аматарскай жаночай паэзіі пройдуць у цэнтральнай бібліятэцы. У мясцовай газеце з'явілася запрашэнне баранавіцкім літаратарам прыняць удзел у імпрэзе. Ліст шведскага прадстаўніцтва мясцовым кіраўнікам, перамовы з супрацоўнікамі ўпраўлення культуры гарвыканкаму і бібліятэкі, здавалася, далі свой плён.

І раптам за пару дзён да мерапрыемства яго арганізатарам з шведскаму боку паведамілі, што ў бібліятэцы ў гэты дзень няма магчымасці прыняць гасцей, таму што Баранавічы святкуюць Дзень горада.

І ўсё ж свята адбылося — яно прайшло ў бізнэс-цэнтры ў Баранавічах. Шведскія і баранавіцкія літаратары чыталі свае творы, абменьваліся досведам. У імпрэзе прынялі ўдзел такія выбітныя беларускія творцы, як Вольга Іпатава і Валянцін Акудовіч.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”

‹‹ на галоўную | у архіў