Журналістаў «Радыё Рацыя» не
акрэдытавалі для працы ў Беларусі
МЗС Беларусі адмовіў у акрэдытацыі
журналісту "Радыё Рацыя" Аляксею Мінчонку. Гэты першы зварот супрацоўнікаў радыё
акрэдытаваць іх для працы ў Беларусі - і адразу атрымана
адмова.
Прычына адмовы здзіўляе. Супрацоўнікі МЗС
заявілі, што журналіст раней "займаўся журналісцкай дзейнасцю для замежнага СМІ
без акрэдытацыі".
"МЗС прыняла абсурднае рашэнне. Калі ў
нас у офісе чынілі ператрусы, прадстаўнік міністэрства Марыя Ваньшына,
каментуючы дзеянні супрацоўнікаў КДБ і міліцыі, заявіла, што мы працавалі без
акрэдытацыі. Цяпер улады самі адмовіліся легалізаваць нашу дзейнасць", --
пракаментаваў рашэнне МЗС Беларусі ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97 Аляксей
Минчонак.
Нагадаем, што 27 сакавіка супрацоўнікі
Камітэта дзяржбяспекі правялі ператрусы ў здымных кватэрах журналістаў, якія
супрацоўнічаюць з польскім "Радыё Рацыя", "Еўрапейскім радыё для Беларусі",
польскім тэлеканалам "Белсат", а таксама ў дамах незалежных журналістаў з
Гомелю, Віцебску, Берасця, Гародні, Бабруйска і іншых гарадоў. Былі
канфіскаваныя аргтэхніка і розныя носьбіты інфармацыі.
Паводле “Хартыя-97”
|