У Варшаве пройдуць кансультацыі з
лідэрамі беларускай апазіцыі
У сталіцу Польшчы для перамоў з польскімі
палітыкамі адпраўляецца прадстаўнічая дэлегацыя беларускай апазіцыі. Запрашэнне
атрымалі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін, Аляксандр
Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Склад дэлегацыі зменены. Замест палітневыязнога
лідэра АГП Анатоля Лябедзькі ў яе ўвойдзе Яраславаў Раманчук. Замест Аляксандра
Мілінкевіча рух «За свабоду» будзе прадстаўляць Віктар
Карняенка.
Як чакаецца, дэлегацыя АДС сустрэнецца з
міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і яго намеснікам Анджэем
Крэмерам. Беларускія палітыкі правядуць таксама сустрэчы ў адміністрацыі
прэм'ер-міністра, міністэрстве культуры, Сенаце і Сойме
Польшчы.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|