Беларусь рыхтуецца да падпісання
канкардату з Ватыканам
«Калі з Беларускай Праваслаўнай Царквой
дзяржава падпісала Пагадненне, якое дае зялёнае святло для сумеснай працы па
розных накірунках, то з Каталіцкім Касцёлам мы рыхтуем да падпісання Канкардат,
— паведаміў Леанід Гуляка.
— Гэта павінен быць дакумент больш
высокага ўзроўню, пагадненне паміж дзвюма дзяржавамі — Рэспублікай Беларусь і
Ватыканам, — якое замацуе прававыя нормы адносінаў дзяржаваў па самых розных
пытаннях. Але такіх канкардатаў у свеце адзінкі, і нам няма што ўзяць за ўзор. І
хаця гэта вельмі вялікая праца, мы разам з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам
яе распачалі».
Паводле catholic.by
|