Беларуска трапіла ў лік найлепшых
маладых фантастаў Еўропы
Беларуска Ніка Ракіціна прызнаная адной з
найлепшых маладых пісьменнікаў-фантастаў Еўропы, паведамляе тэлеканал АНТ.
Акрамя яе ў лік найлепшых дэбютантаў патрапілі Георгі Караджаў (Балгарыя), Ёзэф
Антал (Вугоршчына), Хелена Зіеманэ (Латвія), Уладзімір Даніхнаў (Расія), Марына
Сакалян (Украіна).
За 36-гадовую гісторыю конкурсу,
заснаванага Еўрапейскім саюзам навуковай фантастыкі, упершыню ўзнагароду
атрымала прадстаўніца Беларусі. Перамогу ёй прынёс дэбютны раман "Ганітва",
напісаны па-руску і выдадзены латвійскім выдавецтвам.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|