Стэла ў гонар воінаў-казахстанцаў
адкрыта ў Мiнску
Стэла, якая ўвекавечвае доблесць тысяч
воiнаў-казахстанцаў, што загiнулi на тэрыторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай
вайны, урачыста адкрыта ў Мiнску.
Як зазначыў на цырымонii адкрыцця
намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Іван Бамбiза, ураджэнцы Казахстана з жыхарамi
iншых саюзных рэспублiк прымалi актыўны ўдзел у баях за Беларусь. Прыкладна 70
воiнаў-казахстанцаў, якiя змагалiся ў складзе розных злучэнняў i часцей Чырвонай
Армii i партызанскiх атрадах, за подзвiгi, здзейсненыя ў баях за Беларусь, былi
ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Вiцэ-прэм’ер падкрэслiў, што
гэта стэла — яшчэ i знак дружбы памiж народамi Беларусi i
Казахстана.
У адкрыццi памятнага знака таксама
прынялi ўдзел намеснiк прэм’ер-мiнiстра Казахстана Умiрзак Шукееў, супрацоўнiкi
дыпламатычнай мiсii Рэспублiкi Казахстан, прадстаўнiкi ветэранскiх i маладзёжных
арганiзацый.
Паводле газеты
“Звязда”
|