Купальская кветка распусціцца ў
Іркуцку
З 17 траўня па 14 чэрвеня
“Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” праводзіць шэраг
трэнінгаў па падрыхтоўцы асноўнага беларускага народнага свята “Купалле-2008”.
Гэта мерапрыемства праводзіцца ў межах праграмы “Народны каляндар”. Такім чынам
беларусы Іркуцка спадзяюцца зацікавіць мясцовую моладзі ў вывучэнні традыцыйных
народных формаў побыту, у адраджэнні і арганізацыі старажытных народных
абрадаў.
Сярод запланаваных
мерапрыемстваў:
17 траўня – майстар-клас
“Асаблівасці беларускага нацыянальнага абрадавага строю: тэорыя і
практыка”.
24 траўня – майстар-клас
“Беларуская традыцыйнага абрадавая вышыванка”.
31 траўня – трэнінг-конкурс
«Купалінка-2008», на якім пройдзе навучанне моладзі абрадавым гульням, танцам,
карагодам, а таксама будзе абрана галоўная гераіня свята –
“Купалинка-2008”.
7 чэрвеня – трэнінг-гульня
“Русалкі – харэаграфічная пастаноўка”.
14 чэрвеня – трэнінг
«Купальская ноч – гісторыя, традыцыя і практычная арганізацыя тэатралізаваных
кампазіцый”.
І хаця галоўным святам
вядома будзе Купальская ноч, на другое месца па значнасці мерапрыемстваў можна
паставіць абранне галоўнай гераіні свята Купалінкі. Да ўдзелу ў конкурсе
арганізатары запрашаюць усіх жадаючых незамужніх дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 30
год (так патрабуе беларускі абрад).
Канкурсанткі павінны
валодаць хаця б мінімальнымі ведамі пра старажытнабеларускі абрад “Купалле” (а
гэта можна знайсці ў кніжках і, у прыватнасці, кніжцы іркуцкага беларуса Алега
Рудакова “Беларускія абрадныя святы”). Журы пацікавіцца ў канкурсантак, як яны
ўяўляюць сабе вобраз Купалінкі, паглядзяць, наколькі яна можа арганізаваць
беларускую нацыянальную гульню, беларускі пабытовы танец (паўтарыць за
мадэратарам конкурсу рухі танца). Менавіта з лепшых абяруць Купалінку 2008
года.
Вынікам усёй дзейнасці па
падрыхтоўцы беларускага свята стане Купальская ноч, якая будзе зладжана
Таварыствам у ноч з 21 на 22 чэрвеня на берагу ракі Ангара.
Паводле інфармацыі “Іркуцкага
таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”
|