Ідэнтычнасць беларусаў:
сучаснае вымярэнне
20 траўня 2008 года ў
Маскоўскім доме нацыянальнасцяў у межах праекту “Нацыянальная сям’я” адбылася
канферэнцыя “Ідэнтычнасць беларусаў: сучаснае вымярэнне”, арганізаваная Саветам
РНКА “Беларусы Масквы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Камітэта
міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі горада Масквы і Маскоўскага Дома
нацыянальнасцяў, выкладчыкі гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава,
навукоўцы Расійскай акадэміі навук у галіне гісторыі і этнаграфіі, актыў РНКА
“Беларусы Масквы”, кіраўніцтва нацыянальных аўтаномій Масквы, Маскоўскае
тэлебачанне.
З уступным словам выступіў
вядучы канферэнцыі доктар псіхалагічных навук, прафесар С.Л. Кандыбовіч і
кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.В. Власаў.
Выступы дакладчыкаў
выклікалі зацікаўленасць у слухачоў. Гучала мноства аргументаваных пунктаў
гледжання на працэсы, звязаныя з гісторыяй Беларусі і фармавання беларускага
этнасу.
Тэмы дакладаў:
- Этнічная ідэнтычнасць беларусаў Масквы
ў канцы ХХ пачатку ХХI стст..
- Беларусы Усходняй Латвіі ў кантэксце
этнічнай ідэнтычнасці.
- Сувязі этнасу і канфесіі. Праяўленні
гэтай сувязі ў рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі.
- Рэлігія як аснова нацыянальнай
ідэнтычнасці ў заходніх губернях Расійскай Імперыі.
- Беларусь паміж Расіяй і Еўропай: выбар
ідэнтычнасці.
- Тэма “маскаля” ў беларускай
літаратурнай класіцы.
- Агульныя лёсы беларускага і рускага
этнасаў.
- Беларусь: імідж краіны ў
сусвеце.
- Праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці на
постсавецкай прасторы і беларусы Расіі.
- Беларуская этнакультурная эліта ў ХХ
стагоддзі: фарміраванне, развіццё і перспектывы.
- Сімволіка і інстытуты нацыянальнай
ідэнтычнасці.
- Культурна-псіхалагічныя асаблівасці
беларускай нацыі ў рэчышчы тэхнічных геаэканамічных задач.
- Аб працы Амбасады Рэспублікі Беларусь
з беларускай дыяспарай.
- Дзеці ў сям’і беларусаў.
У другой частцы канферэнцыі
госці азнаёміліся з шматлікасцю, багаццем і гармоніяй беларускай культуры на
прыкладзе нацыянальных касцюмаў ХІХ ст. Заходняй і Усходняй частак Беларусі і
народных песняў у выкананні кіраўніка фальклорнага ансамбля “Кірмаш” І.Г.
Капчынскай. Акрамя таго, рэстаран пры Амбасадзе Беларусі ў Расіі прыгатаваў для
дэгустацыі стравы беларускай кухні, якія не пакінулі нікога абыякавым. Пры тым
каля кожнай стравы быў пазначаны яе склад і рэцэпт прыгатавання.
У межах мерапрыемства была
арганізавана экспазіцыя беларускіх сувеніраў, касметыкі і прадукцыі з
ільну.
Паводле сайта “Беларусы
Масквы” (http://www.belmos.ru/)
|