Апазіцыянера аштрафавалі за канцэрт
польскага гурта
На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны
кіраўнік гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін за
канцэрт польскага гурта "Транскапэла".
Яго выклікалі ў гарадскі аддзел МНС, дзе
распытвалі пра канцэрт гурта, які прайшоў 13 траўня ў гродзенскім офісе АГП. У
выніку, Істомін атрымаў штраф за "парушэнне пажарнай бяспекі". Пры гэтым
выратавальнікі спасылаліся на паперу, якую яны атрымалі з міліцыі, паведаміла
"Еўрарадыё".
Юрый Істомін лічыць, што прадстаўнікі
ўлады спрабуюць зрабіць з МНС "карны орган".
Нагадаем, што канцэрт "Транскапэлы" быў
арганізаваны пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне
і на ім прысутнічаў генеральны консул.
Паводле
“Хартыя-97”
|