диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель

8 траўня ў Мінску на 69 годзе жыцця пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель, пісьменнік, эсэіст, сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пахаванне адбылося 12 траўня на могілках в. Тарасава, што пад Мінскам.

Анатоль Кірвель нарадзіўся 23 ліпеня 1939 года ў вёсцы Вітуніцы Докшыцкага раёна, доўгі час жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў адным з рэдактараў незалежнай газеты піцерскіх беларусаў “Родзічы”. І ў Расіі працягваў пісаць на роднай мове, кантактаваў з беларускай дыяспарай. “Піцерскія эцюды” пісьменніка друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў”, пастаянным аўтарам якога А.Кірвель з’яўляўся. Як пісьменнік пачаў друкавацца напрыканцы шасцідзесятых гадоў, выдаў кнігі прозы “Човен Харона”, “Мармуровы воўк”, “Мёртвы горад”, “Ласінае крэда”, паэтычны зборнік “Урбанія”.

Управа ЗБС “Бацькаўчшына” выказвае спачуванні сям’і, сябрам і калегам Анатоля Кірвеля з нагоды напаткаўшага іх гора.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович