Канцэрт нацыянальнасцяў у
Маскве
7 траўня ў Канферэнц-залі Маскоўскага
Дзяржаўнага Інстытута Міжнародных Стасункаў Міністэрства Замежных Спраў
Расейскай Федэрацыі (МДІМС МЗС РФ) адбыўся вялікі Канцэрт нацыянальнасцяў
інстытута, арганізаваны Радай зямляцтваў МДІМС сумесна з Студэнцкім звязам, у
якім з дапамогай зямляцтваў узялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі,
Беларусі, Нямеччыны, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы,
Славакіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны ды Францыі.
Ад Беларусі на сцэне Канфярэнц-залі МДІМС
выступілі ўдзельнікі групы “Testamentum terrae”, вядомыя беларускія музыкі Юрась
Панкевіч і ягоны калега-бубнач Віталій Касавец, прэзентавалі сярэднявечную
музыку Вялікага Княства Літоўскага з дапамогаю беларускай дуды ды турэцкага
барабана.




Паводле сайта “Беларуская
Масква”
|