диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларускае зямляцтва ў Маскве правяло кінафестываль да Дня Перамогі

З 26 па 30 красавіка ў Маскоўскім Дзяржаўным Інстытуце Міжнародных Стасункаў Міністэрства Замежных Спраў Расейскай Федэрацыі (МДІМС МЗС РФ) адбыўся першы штогадовы кінафестываль, прысвечаны Дню Перамогі. Ягоным ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва МДІМС, а арганізатарам – нядаўна створаная, але дынамічна развіваюшчаяся Рада зямляцтваў МДІМС. Асноўны слогана кінафестывалю – “Абыякавасць – злачынна”.

У рамках кінафестывалю кожным з удзельніючых ў ім зямляцтваў было прадстаўлена па аднаму вядомаму ў свеце фільму. Кожны фільм распавядаў пра падзеі ў канкрэтнай краіне, звязаных з той нацыяй, якую прадстаўляюць зямляцтва.

Былі прадэманстраваныя вядомыя фільмы «Мой фюрер» (нямецкае зямляцтва), «Ідзі і глядзі» (беларускае зямляцтва), «Бацька салдата» (грузінскае зямляцтва) і «Фальшываманетчыкі» (ізраільскае зямляцтва).

Фільм «Ідзі і глядзі» распавядаў пра падзеі, якія разгарнуліся на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гадах. Ён паказвае вайну не вачыма салдатаў, партызан ды ваеннага кіраўніцтва, але вачыма простага вясковага хлопца, для якога жыццё ў пастаянным варожым наваколлі цяжка адгукаецца ў сэрцы і вымушае літаратальна з’язджаць з глузду. Існаванне ў такіх умовах прыводзіць шматлікіх людзей да масавага вар’яцтва, пачуцця страха ды агрэсіі. Зроблены па “Хатынскай аповесці” беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча, гэты фільм гаварыць усім, хто жадае гвалту і не прымае міру: ідзі і глядзі, і калі сумненне прыйдзе да цябе, памятай аб убачаным.

Беларускае зямляцтва і Рада зямляцтваў МДІМС выказвае падзяку ўсім, хто наведваў кінапаказы, і шчыра верыць у шчаслівы лёс пачатага праекта па папулярызацыі сусветнага кінематографа і культуры сярод расейскіх, беларускіх і іншых замежных студэнтаў.

Кіраўніцтва Беларускага зямляцтва МДІМС

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович