Беларусь трэцяя ў спісе сяброў
Расіі
Згодна з апытаньнем, зладжаным Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадзкай думкі,
найбольш сяброўскія адносіны ў Расіі на сёння склаліся з Кітаем, якому аддалі
свае сімпатыі 23% апытаных. На другім месцы апынулася Нямеччына — за яе аддалі
галасы 17% апытаных. Ворагамі №1 у рускіх на сёння — ЗША і Грузія — так мяркуюць
па 25% апытаных), на трэцяе месца патрапіла Украіна (21%). У апанентах у Расіі
ходзяць Вялікабрытанія, Польшча, краіны Балтыі ды іншыя дзяржавы. Беларусь у
спісе ворагаў на 12-м месцы з адным адсоткам галасоў рэспандэнтаў.
Апытанне было зладжанае ў красавіку 2008
году. У 153 населеных пунктах у 46 абласцях, краях і рэспубліках РФ апыталі 1600
чалавек.
Варта адзначыць, што паводле праведзенага
ў 2006 годзе расійскім Левада-Цэнтрам штогадовага апытання, Беларусі
сімпатызавалі 47%. На другім месцы тады быў Казахстан — 33%, а сёлетні фаварыт —
Кітай, — меў 24% галасоў і знаходзіўся на трэцім месцы. Тройку ворагаў Расіі
складалі Латвія, Грузія і Літва — 46%, 44 і 42% адпаведна.
Паводле “Нашай
Нівы”
|