Расія перадала Беларусі дакументы
часоў Другой сусветнай вайны
Паводле інфармацыйных агенцтваў, расійскі
бок перадаў трыста сорак пяць дакументаў: сакрэтныя загады і распараджэнні па
вядзенні баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі. Узнікае пытаньне, чаму гэтыя
дакумэнты перададзеныя толькі зараз, 63 гадоў пасля завяршэння вайны? Паводле
спецыялісткі паДругой сусветнай вайне гісторыка Галіны Васько, у Расіі
вельмі асцярожна падыходзяць да рассакрэчвання дакументаў часоў Вялікай Айчыннай
вайны.
Галіна Васько: “Тэарэтычна статус
сакрэтнасці дзейнічае 25 альбо 50 гадоў у залежнасці ад важнасці дакумента. Ёсць
яшчэ дакументы, якія ўвесь час засакрэчаныя. Увогуле, у Расіі на пачатку 1990-х
усе дакумэнты адносна баявых дзеянняў былі рассакрэчаныя. Засакрэчанымі
заставаліся дакументы контрразведкі альбо дыверсійныя. Напрыканцы 1990-х зноў
закрылі доступ да архіву Міністэрства абароны. Таксама засакрэчанай застаецца
дыверсійная дзейнасць органаў бяспекі”.
Перададзеныя расійскім бокам дакументы
датычаць сакрэтных і няўдалых аперацый 1943 году, калі савецкія войскі
спрабавалі 11 разоў беспаспяхова вызваліць тэрыторыю Віцебскай вобласці ад
гітлераўцаў. Гэта беспрэцэдэнты выпадак, - падкрэслівае гісторык Ігар Кузьняцоў.
Ігар Кузьняцоў: “Ніколі
ранейу адкрытым друку не падкрэслівалася, што перадаюцца дакументы,
звязаныя з непаспяховымі вайсковымі аперацыямі па наступленні. Праўда, наколькі
я зразумеў, перададзеныя дакумэнты ня тычацца першых месяцаў вайны, калі ў
Віцебскай вобласці былі крывавыя баі і Чырвоная Армія трапіла ў вялікае
акружэнне. Так што гэтыя дакумэнты не адкрыюць праўды пра няўдалыя абарончыя
аперацыі. Нягледзячы на тое, што заяўлена пра падрыхтоўку да друку гэтых
дакумэнтаў, ёсць сумневы, ці ўсё будзе апублікавана. Могуць зрабіць адбор, і
зноў мы не даведаемся ўсёй праўды пра гэтыя аперацыі”.
Гісторык Галіна Васько лічыць, што
перададзеныя дакументы могуць датычыць дыверсійных вайковых ці партызанскіх
аперацыяў.
Галіна Васько: “Я думаю, што
хутчэй за ўсё перадалі ў Беларусь нейкія дакумэнты, звязаныя з дыверсійнай
дзейнасцю можа партызанскіх аддзелаў, а можа вайсковых спэцыяльных групаў, якія
дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. Таму што дакументы, якія выдаваліся Заходняй
вайсковай акругай, ішлі ў Маскву, але копіі заставаліся ў Беларусі. Але былі
спецыяльныя дакумэнты, якія падпісваліся ў Маскве, а потым траплялі на тэрыторыю
Беларусі, а на канец ізноў вярталіся ў Маскву”.
Яшчэ больш складаная сітуацыя з адкрыццём
дакументаў часоўДругой сусветнай вайны назіраецца ў Беларусі. Гэтая пэўная
пасіўнасць кіруючых органаў успрымаць вайсковыя дакументы як частку дзяржаўнай
тайны, - адзначае гісторык Ігар Кузьняцоў.
Ігар Кузняцоў: “У нас нават
шматлікія дакументы 30-х гадоў застаюцца па сённяшні дзень засакрэчанымі. Тым
больш гэта тычыцца перыяду вайны. Пры тым, што заканадаўства прадугледжвае
найбольш 50-гадовы тэрмін засакрэчанасці асабістых справаў, а ў асобных выпадках
ён можа быць даўжэйшы. Аднак агульна большасць дакументаў павінна быць адчынена.
Якую дзяржаўную тайну скрываюць дакументы часоў вайны? Гэта проста пасіўнасьць
маслення: грыф "сакрэтнасці" быў пастаўлены, і ніхто яго не здымае. Такой
практыкі няма нідзе ў Еўропе. Закрыты толькі дакументы спецслужбаў, а дзейнасць
узброеных сілаў і правядзенне вайсковых аперацыяў нідзе не засакрэчаны”.
Апрача гэтага, у Беларусі прысутнічае
моцная самацензура сярод архівістаў, - адзначае Галіна Васько.
Галіна Васько: “У Беларусі вельмі
вялікая цензура адносна дакументаў. Беларускія архівы больш засакрэчаныя, чым
расійскія. У нас часам засакрэчаны банальныя рэчы, якія ўжо даўно надрукаваныя
за мяжой на падставе копіяў, што знаходзяцца ў Маскве. У нас часам самі
архівісты маюць вельмі моцную аўтацэнзуру і заўсёды чагосці баяцца”.
Як вядома, архівы раней ці пазней
адкрываюцца. Таксама перадача Беларусі расійскім бокам сакрэтных вайсковых
дакументаў, якія будуць апублікаваныя, дазволіць высветліць невядомыя бакі
найноўшай гісторыі.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|