Памятная дошка князю К. Астрожскаму
адкрыта ў вёсцы Тарасава
У рамках ушанавання памяці князя
Канстанціна Астрожскага пасля правядзення літургіі 10 траўня ў вёсцы Тарасава
пад Мінскам была ўрачыста адкрыта памятная дошка ў яго
гонар.
На працягу 5 дзён праваслаўная царква
ладзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю са дня смерці слыннага
асветніка, духоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага
Канстанціна Астрожскага. Акрамя хроснага ходу, адкрыцця дошкі, з 10 траўня
пачнаецца навукоа-тэалагічная канферэнцыя, якая скончыцца паломніцтвам у г.
Астрог (Украіна).
Прадстаўнік старажытнага рода тураўскіх
князёў, Канстанцін (у вадохрышчы Васіль) Астрожскі (1526—1608) увайшоў у
гісторыю як актыўны змагар і абаронца праваслаўя. Ён заснаваў больш 600 цэркваў
і 20 манастыроў, падрыхтаваў першае на славянскай мове поўнае выданне
Бібліі.
2008 год абвешчаны Беларускай і Польскай
праваслаўнымі цэрквамі годам князя Канстанціна Астрожскага.
Паводле “Замежнага радыё для
Беларусі”
|