UPS і DHL больш ня возяць пошту па
Беларусі
Міжнародныя кампаніі UPS, FedEX, TNT і
DHL не з’яўляюцца паштовымі перавозчыкамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Такая абвестка з’явілася ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Першым тэму з праблемай атрымання пасылак
праз кампаніі UPS, FedEX, TNT і DHL падняў у сваім блогу вядомы беларускі
драматург Мікалай Халезін.
— Сусветныя сеткі паштовых службаў зусім
недаступныя беларускім спажыўцам. Гэта ставіць нас ва ўмовы, калі краіна
становіцца абсалютным ізгоем нават у такім пытанні, як паштовыя перасылкі. І
нават, калі чалавек перасылае нам з-за мяжы праз нейкую з сетак пасылку і
аплочвае павышаны тарыф, гэта ўсё роўна не значыць, што мы атрымаем яе ў рукі.
Яму прыйдзецца ехаць за 30 кіламетраў ад Менску ў аэрапорт, каб растамажываць
сваю сціплую сямейную пасылку ў адной чарзе з людзьмі, якія растамажваюць
эшэлоны тавара. Гэта прымушае людзей адмаўляцца ад атрымання гэтых пасылак. На
сёняшні дзень колькасць «адмоўнікаў» перавышае 70 адсоткаў. Я гэта звязваю з
тым, што беларускі ўрад не хоча пускаць на рынак канкурэнтаў і хоча мець
татальны кантроль над рэчамі, што перасылаюцца, -- паведаміў прэс-цэнтру
Хартыі’97 Мікалай Халезін.
Паводле “Хартыі-97”
|