У Кракаве пачаліся V Дні Беларускай
культуры
8 траўня ў Кракаве ў пяты
раз пачаліся Дні беларускай культуры. Да 9 траўня ў старадаўняй польскай сталіцы
будуць выступаць беларускія гісторыкі, літаратары, дзеячы
культуры.
У праграме мерапрыемства
заяўленыя такія вядомыя асобы, як Лявон Баршчэўскі, Алесь Краўцэвіч, Артур
Клінаў, Андрэй Дынько.
Удзельнікі абмяркуюць стан беларускай
культуры на мяжы ХХІ стагоддзя, распавядуць пра будаўнічыя работы ў старой
частцы Гродна. Адбудзецца таксама паказ фільма "Тутэйшыя", які зняў Валер
Мазынскі па вядомай п'есе Янкі Купалы.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
замежжа”
|