Польскія вучні здаюць выпускны іспыт
па беларускай мове
6 траўня другі дзень выпускных экзаменаў
у Польшчы. Вучні апошніх класаў здаюць пісьмовыя іспыты па замежнай мове. Між
тым амаль 300 абітурыентаў ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельску
Падляскім і Гайнаўцы замест гэтага здаюць вусны іспыт па беларускай мове.
Пісьмовы экзамен па роднай мове яны будуць здаваць пазней, 21 траўня.
Ад дадзенага абавязку звольнены фіналісты
і лаўрэаты алімпіяды па беларускай мове, якія закончылі навучанне з найвышэйшай
адзнакай – 6. У бельскім ліцэі такіх выпускнікоў 12, а ў гайнаўскім –
8.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|