ЗША: Беларускія ўлады баяцца ўласнага
народу
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвяргае
паведамленні пра амерыканскую шпіёнскую сетку ў Беларусі.
“Яны знаходзяць любыя апраўданні,
спрабуючы адвярнуць увагу ад таго, што з’яўляецца сапраўднай праблемай” – заявіў
намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Том Кэйсі. – Гэтыя абвінавачанні,
ці то новыя, ці старыя, з’яўляюцца хлуслівымі і беспадстаўнымі. Яны ўяўляюць
сабой вельмі нязначную нагоду для скарачэння нашага персаналу”.
Том Кэйсі таксама зазначыў, што яму
нічога невядома пра кантакты па афіцыйных каналах паміж урадамі ЗША і Беларусі ў
сувязі з заявамі беларускіх уладаў аб прадухіленні спробы стварыць “шпіёнскую
сетку”.
Пра падрабязнасці гэтак званага
“шпіёнскага скандалу” з удзелам амерыканскіх дыпламатаў паведаміў у эфіры БТ
прэс-сакратар КДБ Валеры Надтачаеў. Ён заявіў, што “групу назірання і пошуку, у
склад якой уваходзілі беларускія грамадзяне – супрацоўнікі службы бяспекі
пасольства ЗША, каардынаваў аташэ па бяспецы амбасады Курт
Фінлі.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|