У гродзенскай бібліятэцы зачынілі
“Амерыканскі куток”
У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя
Яўхіма Карскага мясцовыя ўлады прыпынілі працу “Амерыканскага кутка”.
Кіраўніцтва бібліятэкі атрымала загад прыпыніць дзейнасць без тлумачэння
прычынаў.
Па афіцыйнай версіі, амерыканскі куток
зачынены ў сувязі з рамонтам памяшкання, але ніякіх прац, па словах дырэктара
бібліятэкі Лідзіі Мальцавай, не праводзіцца. Кіраўнік установы атрымала вусны
загад прыпыніць дзейнасць папулярнай сярод гарадзенцаў установы без тлумачэння
прычынаў на неакрэслены тэрмін:
- Праграма “Амерыканскіх куткоў” - праект
узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі,
накіраваны на задавальненне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў
жыхароў рэгіёнаў. Праз такі падыход меркавалася забяспечыць грамадзян Беларусі
інфармацыяй пра ЗША. “Куткі” валодаюць калекцыяй кніг, відэа - і аўдыёкасет,
CD-ROM і DVD-дыскаў, матэрыяламі па вывучэнні англійскай мовы, публікацыямі,
выхадам у інтэрнет.
У дадатак да інфармацыйнай работы там
ладзілі разнастайныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы: семінары, дыскусійныя
клубы, прагляд фільмаў, сустрэчы з носьбітамі мовы. Тыя гродзенцы, якія
наведвалі “Амерыканскі куток”, лічаць, што ён зачынены ў сувязі з пагаршэннем
адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.
Паводле партала “tut.by”
|