диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Вашынгтонам абвастраецца

Амбасада ЗША ў Мінску працягвае сваю працу. Да 15 гадзін суботы 10 амерыканскіх дыпламатаў, абвешчаных персонамі нон-грата, павінны пакінуць тэрыторыю Беларусі. Разам з імі добраахвотна ад’едзе яшчэ адзін супрацоўнік амбасады.

Учора Злучаныя Штаты ў апошнюю хвіліну адмовіліся ад патрабавання зачыніць беларускую амбасаду ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку, а таксама ад намеру зачыніць сваю амбасаду ў Мінску. Але пагроза такога развіцця падзеяў застаецца.

Выказалі беларускім дыпламатам, што вельмі занепакоеныя тым крокам, на які яны пайшлі


У прэс-службе амбасады ЗША ў Мінску паведамілі, што дыпламатычная місія працягвае сваю дзейнасць. Аднак амбасада не прымае візавых зваротаў грамадзян Беларусі — выключэнні магчымыя толькі ў крытычных выпадках, паведамілі ў амбасадзе.

У МЗС Беларусі ад каментароў наконт учорашніх падзеяў у дыпламатычным канфлікце са Злучанымі Штатамі ўстрымліваюцца.

Як чакаецца, ад заўтра ў Мінску застануцца толькі 4 дыпламаты, уключна з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, застануцца таксама консул і тыя супрацоўнікі, якія адказваюць за бяспеку амбасады і гаспадарчыя пытанні.

10 амерыканскіх дыпламатаў, абвешчаных персонамі нон-грата, павінны пакінуць тэрыторыю краіны ў суботу да абеду, але вядома, што яны ня хочуць афішаваць, у які час і якім чынам гэта будзе зроблена. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яшчэ адзін супрацоўнік амбасады пакіне Беларусь добраахвотна. Тлумачыцца гэта тым, што сярод высыланых супрацоўнікаў амбасады — 5 марскіх пяхотнікаў, якія ажыццяўляюць ахову, і было вырашана, што шостаму вайскоўцу няма сэнсу заставацца ў адзіноце.

Паводле інфармацыі, агучанай намеснікам прэс-сакратара Дзярждэпартаменту Томам Кейсі, 1 траўня адбыліся кансультацыі паміж дыпламатамі ЗША і Беларусі ў Мінску і ў Вашынгтоне.


ЗША папярэдзілі беларускія ўлады, што ў адказ на высылку 10 амерыканскіх дыпламатаў магчымы “поўны дыапазон дзеянняў”.

“Мы выказалі беларускім дыпламатам, што вельмі занепакоеныя тым крокам, на які яны пайшлі, і нам трэба вельмі сур’ёзна падумаць над тым, якой будзе ў будучыні іх і нашая дыпламатычная прысутнасць у нашых краінах, але на гэты момант ніякіх рашэнняў мы не прынялі”, — заявіў Том Кейсі.

Афіцыйнай інфармацыі аб працягу двухбаковых дыпламатычных кансультацыяў няма пакуль ні з амерыканскага, ні з беларускага боку.

Паводле “Радыё Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович