Сустрэча ў Нью-Ёрку
У аўторак, 6 траўня, у памешканні
Фундацыі Крэчаўскага, адбудзецца сустрэча з групай гасцей з
Беларусі, што знаходзяцца ў ЗША па лініі Праекту “Гармонія”, які
скіраваны на развіццё валанцёрскага руху сацыяльнай дапамогі ў Беларусі.
Запрашаем вас на пачастунак і знаёмства з землякамі, і на
сяброўскую гутарку. Пачатак імпрэзы а 6.00 увечары, але будзем рады
вітаць усіх, хто дзеля справаў працы прыйдзе і пазней.
Даезд
падземкай лініі F да станцыі 169 Street, адтуль прайсці 2 блокі ўверх (на
поўнач) да скрыжавання 167-й вуліцы і Готык Драйв (167 St. & Gothic
Drive).
Паводле БАЗА
|