Беларусы ў Літве (афіша
траўня)
8.05 - а 18.00 у мастацкай галерэі "Meno
Nisa" адкрыецца выстава твораў вядомага гарадзенскага графіка Юрыя Якавенкі і
прэзентацыя яго мастацкага альбома. Галерэя знаходзіцца на вул. Басанавічаўс,1
(J.Basanaviciaus, 1).
16.05 - Дзень беларускай кнігі ў Доме
правоў чалавека (Latako 3). Кнігар Ігар Сухарукаў запрашае на кніжны
кірмаш.
21.05 - у Палацы кангрэсаў
(Vilniaus 6/16) адбудзецца канцэрт групы “Песняры” пад
кіраўніцтвам Лявона Барткевіча. Пачатак а 19.00.
24.05 - у гарадской Ратушы будуць
адзначацца 20-ыя ўгодкі дзейнасці ў Вільні Клуба аматараў беларускай народнай
творчасці "Сябрына". Пачатак а 16.00 гадзіне. Праграма мае складацца з урачыстай
і мастацкай частак.
Паводле газеты “Свабода”
(Літва)
|