“Рэч Паспалітая многіх культур”
Мультымэдыйная выстава “Рэч Паспалітая
многіх культур ” адчынілася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Гэтая выстава – вынік супрацоўніцтва
Нацыянальнага архіву Беларусі ды Польскага інстытута ў Менску.
“Унікальнасьць праекту ў тым, што ўсе
экспанаты прадстаўленыя ў электронным выглядзе”, - гаворыць каардынатар праекту
Аляксей Мацюшонак.
На выставе прадстаўлена 10
кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў. Два зь іх расказваюць пра гісторыю
Польшчы й Нацыянальнай бібліятэкі. Астатнія прысьвечаныя народным традыцыям.
Загадчык галерэйна-выставачнага аддзелу
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб.
Ястраб: Ідэя выставы зьявілася
даўно. Здаецца, гэта простая выстава, бо яна са скарбаў Нацыянальнай бібліятэкі
ў Варшаве. Так, тэхналягічна гэта ня вельмі складана. Але праграмны прадукт
вельмі складаны. Мультымэдыйныя сталы зрабіць нескладана. Яны простай
канструкцыі. Але гэта ня проста выстава, калі ўзялі нештай павесілі на
сьцяну. Мультымэдыйныя стойкі з экранам, з навушнікамі. Можна падысьці,
уключыць, пачытаць, пакалупацца ў віртуальным сховішчы, знайсьці дакумэнт,
праслухаць запіс. Ёсьць яшчэ вялікі экран. Гэтая выстава павінная зацікавіць ня
толькі навукоўцаў, але й моладзь. Зборы Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве вельмі
багатыя, адбіралася для выставы лепшае. Форма выставы нетрадыцыйная, бо
немагчыма гэтыя экспанаты традыцыйным чынам паказаць.
Выстава “Рэч Паспалітая многіх культур” у
Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі дазволіць наведвальнікам пазнаёміцца з
каштоўнымі рукапісамі, мапамі, рэдкімі дакумэнтамі з фондаў Нацыянальнай
бібіліятэкі ў Варшаве.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|