ЗША просіць Беларусь уратаваць жыццё
Імануіла Зэльцэра
“Злучаныя Штаты Амерыкі глыбока
заклапочаныя пагаршэннем стану здароўя амерыканскага грамадзяніна Імануіла
Зэльцэра, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі” – гаворыцца ў звароце
дыппрадстаўніцтва ЗША ў Беларусі.
Амерыканскі адвакат Зэльцэр быў затрыманы
12 сакавіка. Амбасадзе ЗША ў Мінску было дазволена наведаць яго толькі двойчы –
27 сакавіка і 25 красавіка. Як паведамляе амбасада, “Зэльцэр значна
страціў вагу і быў вельмі слабы. Нягледзячы на ўсе намаганні амбасады ЗША, яго
адваката і лекара дзейнічаць у адпаведнасці з турэмнымі працэдурамі, Імануілу
Зэльцэру не дазволілі штодзённа прымаць неабходныя яму лекі. “Гэта можа
прывесці да незваротнай шкоды яго арганізму” – лічаць амерыканскія дыпламаты.
25 красавіка Дзярждэпартамент ЗША заклікаў урад Беларусі неадкладна
вызваліць Імануіла Зэльцэра па меркаваннях гуманнасці, каб уратаваць жыццё
амерыканскага грамадзяніна.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|