диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

ААН зоймецца справаю Казуліна

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу аб парушэнні правоў Аляксандра Казуліна.

Перад тым, як адбудзецца разгляд у Камітэце па правах чалавека ў ААН, копія скаргі будзе накіраваная ў беларускі ўрад, які цягам шасці месяцаў мусіць даць камэнтар.

Тым часам падчас штогадовага паслання народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандар Лукашэнка ўжо даў свой камэнтар. Хоць ён і не назваў прозвішча, але сказаў наступнае: «Знайшлі вашывага апазыцыянера, што 1,5 % на выбарах атрымаў, і зрабілі яго палітвязнем. Апазыцыя ня хоча, каб яго выпускалі. Калі ён заўтра выйдзе на свабоду, апазыцыі той ня будзе. Пяцёра выкарысталі, а ён не: «Момант яму не наступіў».

Адным з аўтараў зварту ў ААН з’яўляецца былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч, які 29 красавіка наведаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі, дзе яму паведамілі, што скарга зарэгістраваная. А гэта азначае, што выкананыя ўсе патрабаваньні і працэдуры і скарга ня будзе пакінутая без увагі.

Ігар Рынкевіч: Будзе паказана, ці Беларусь у дачыненні да Казуліна ў межах крымінальнай справы, па якой пераследаваўся сп. Казулін, парушыла гэтыя артыкулы.

Наколькі цяжка падаць такую скаргу?

Ігар Рынкевіч: Тут ёсць міжнародна-прававы аспект, які не вітаецца ў судова-прававой сістэме. Як бы выходзім за рамкі нацыянальна-прававой сістэмы, з якой Беларусь фактычна выкінутая. Мы з’яўляемся толькі сябрамі АБСЭ. Юрысдыкцыя суду па правах чалавека не распаўсюджваецца, дык гэта адзіная структура, якая можа неяк уплываць на ўжо прынятыя судовыя рашэнні. На жаль, яны рэкамэндацыйныя. Беларусь не зважае на гэтыя рашэнні. Але маральна-палітычны, маральна-прававы бок вельмі сур'ёзны.

Колькі скаргаў пададзена ў Камітэт ААН з Беларусі?

Ігар Рынкевіч: Каля 40. Вольга Казуліна ў скарзе са згоды бацькі чыста рытарычна ўставіа лічбу 2 млн. еўра. адшкадавання за маральныя страты.

А як вы расцэнваеце сёняшнія выказванні Лукашэнкі?

Ігар Рынкевіч: Фактычна, гэта знявага асобы Казуліна. Ён мог падаць у суд і ў грамадзянска-прававым парадку пераследаваць сп. Лукашэнку. Але ў нас так пабудавана, што прыцягнуць да адказнасці прэзыдэнта немагчыма. Інстанцыі блакуюць такі пераслед. Ён можа казаць, што заўгодна.

Скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН накіраваная ад імя дачкі палітвязня Вольгі Казулінай. У скарзе ўтрымліваецца патрабаванне тэрмінова вызваліць Аляксандра Казуліна.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович