Гастрольны травень гурта
“Стары Ольса”
Травень месяц вельмі
насычаным будзе для беларускага гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. Адразу
пасля “Дударскага фэста”, які скончыўся 27 красавіка ў Мінску і працягваўся 5
дзён, музыкі распачалі серыю гастроляў якія закрануць як гарады Беларусі так і
замежжа.
1-4 траўня
адбудзецца канцэрт у горадзе Ілжа (Польшча). Выступ гурта адбудзецца ў межах
правядзення “Рыцарскага турніра”, акрамя знакамітых Ольса бяруць удзел тэатр
“Яварынка” і гурт “Testamentum Terrae”.
15 траўня ў Палацы
Моладзі (Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца фестываль старажытнай музыкі і
танцаў. "Стары Ольса" і театр "Яварына" прэзентуе спектакль “Юр'я і Цмок”.
Акрамя “Старога Ольсы” ў фестывалі ўдзельнічаюць гурты: “Testamentum
terrae”,”Licwinski Chmiel”,”Келіх Кола”,”Гістрыён” і іншыя.
17 траўня гурт
выступіць у Гарадзенскім абласным тэатры лялек . Слухачоў чакаюць старадаўнія
беларускія ды еўрапейскія танцы, рыцарскія балады, ваярскія песні, творы
прыдворнай музыкі XV-XVI стагоддзяў. Пачатак а 19 гадзіне. Квіткі каштуюць ад 8
да 15 тыс. беларускіх рублёў.
А 18 траўня
слухачамі гурта будуць жыхары Полоцка і наваколля, дзе ў межах фестываля
сярэднявечнай культуры “Рубон” (м-н "Запалоцье") будуць выступаць
музыкі.
Паводле сайта “Стары
Ольса”
|