Цэнтр “Свабода сумлення”
У Мінску створаны праваабарончы цэнтр
“Свабода сумлення”. Па словах кіраўніка цэнтру юрыста Сяргея Луканіна, цэнтар
будзе служыць абароне правоў грамадзян на свабоду веравызнання.
С. Луканін: Рашэнне аб стварэнні цэнтру
было прынята па прычыне таго, што апошнім часам значна павялічылася парушэнне
правоў вернікаў. Гэтыя парушэнні маюць сістэмны характар. Нават, калі вернікі
сабралі больш за 50 тысячаў подпісаў пад зменаю рэлігійнага заканадаўстава
Беларусі, якое не адпавядае Канстытуцыі, то ўлады адказалі агромнымі штрафамі.
Толькі аб’яднаўшы працу юрыстаў і
праваабаронцаў, мы зможам зрабіць нешта большае на карысьць як вернікаў, так і
агулам цэлай краіны.
Калі цэнтар “Свабода сумлення” ня будзе
зарэгістраваны ў Беларусі, то кіраўніцтва зробіць гэта па-за межамі краіны.
Паводле “Польскага радыё для
замежжа”
|