Міністэрства аховы здароўя не дало
дазвол лячыць хворага хлопчыка ў Нямеччыне
Камісія Міністэрства аховы здароўя
адмовілася адпраўляць за мяжу 13-гадовага жыхара Гомеля Антона Дабрасельскага. У
Нямеччыне, як нагадвае БелаПАН, хлопчыку павіны былі зрабіць аперацыю па
перасадцы сэрца.
Пры адмове камісія грунтавалася на тым,
што "органы і тканкі для трансплантацыі ва ўсім свеце не з'яўляюцца прадметамі
куплі-продажу, а таксама на складанасцях арганізацыі гэтага віду дапамогі ў
Нямеччыне, дзе, як і ва ўсіх краінах свету, існуе сур'ёзная праблема з
донарскімі органамі". Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя
Роберт Часнойць.
У адпаведнасці з Законам супольнасці
Еўратранспланту ў Нямеччыне перасадка сэрца і іншых органаў робіцца ў першую
чаргу жыхарам краін Еўратранспланту, да якіх Беларусь не адносіцца. І толькі ў
крайніх, адзінкавых выпадках трансплантацыя праводзіцца жыхарам іншых краін з
дазволу ўрада Нямеччыны, заявіў першы намміністра.
Нагадаем, што ў падлетка выяўленая
невылечная хвароба — дылятацыйная кардыяміяпатыя. Пры гэтым захворванні
сардэчная цягліца замяшчаецца злучальнай тканкай, сэрца хутка павялічваецца ў
памеры, і чалавек гіне.
Паводле “Еўрапейскага радыё для
Беларусі”
|