Адчынілася выстава
"Палітычная налепка"
На ёй будуць прадстаўленыя
налепкі розных гадоў і з розных краін, выбарчыя кампаніі і заклікі на шэсці,
налепкі маладзёвых рухаў і палітычных арганізацыяў.
Выстава, якая адкрываецца
на сядзібе Партыі БНФ (Машэрава,8) 25 сакавіка а 19-й гадзіне, будзе працаваць у
фармаце пастаяннага абнаўлення, апроч тэматычных, будзе прадстаўлены вольны
стэнд, на які будуць дадавацца налепкі, што прынеслі
наведвальнікі.
Паводле «Радыё
Рацыя»
|