24 красавіка ў Маскве адчыняецца выстава
беларускага мастака
24 красавіка а 16 гадзіне
Выставачная зала “Тушына” запрашае на адкрыццё персанальнай выставы беларускага
мастака, фатографа Антона Ляшчынскага.
Антон Ляшчынскі жыве і
працуе ў Гародні. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебску. Пасля сканчэння
інстытута пачаў працаваць у Гарадзенскім універсітэце. Антон Ляшчынскі
з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў і Народнага фотаклуба “Гродна”,
дацэнтам, загадчыкам кафедры выяўленчага мастацтва факультэта мастацтва. За 20
год сваёй творчасці аўтар браў удзел больш чым ў сарака выставах і пленэрах,
арганізаваў 13 персанальных выстаў. Яго працы захоўваюцца ў прыватных калекцыях
Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Італіі, Нямеччыны, ЗША. Асноўная тэма творчасці
Антона Ляшчынскага – тэма жанчыны.
Выстава будзе працаваць да
11 мая 2008 года.
Адрас: Выставачная заля
“Тушына”, бульвар Яна Райніса, д. 19, корп. 1, праезд да ст.м. “Сходненская”.
Тэл. (495) 493-14-67.
Паводле прэс-службы
беларускай амбасады ў
Маскве
|