Канфіскаваныя ўсе ўлёткі на “Чарнобыльскі шлях”

Сёлета КДБ канфіскавала ўсе да аднае ўлёткі і абвесткі, падрыхтаваныя да “Чарнобыльскага шляху”, паведамляе “Наша Ніва”. Наклады былі канфіскаваны яшчэ на дарозе да партыйных офісаў. Ператрусы ў пошуку ўлётак ажыццяўляліся ва ўсіх офісах пад рознымі выглядамі. Некалькі друкарняў, якія падазраваліся ў друку ўлётак, былі апячатаныя напярэдадні дэманстрацыі. Цяпер ва ўсёй сталіцы не відаць аніводнай налепкі пра традыцыйную маніфестацыю апазіцыі.

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” адмовіліся ад правядзення мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор. Такое рашэнне было прынятае 22 красавіка на паседжанні аргкамітэту акцыі. Гарвыканкам дазволіў сабраць удзельнікаў 26 красавіка а 14.00 каля будынку Акадэміі навук. Пасля прайсці па вуліцы Сурганава да храму “Спатоля загінулых” на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўленая хвіліна цішыні.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”

‹‹ на галоўную | у архіў