Сіўчыка затрымалі і павезлі судзіць у
Старыя Дарогі
А палове на першую дня, 23 красавіка каля
суду Маскоўскага раёну Мінску затрымалі Вячаслава Сіўчыка.
Як стала вядома, яго павезлі ў Старыя
Дарогі, дзе маюць судзіць за несанкцыянаванае ўсталяванне памятнага крыжа ў
вёсцы Дражна.
Цырымонія ўсталявання крыжа прайшла ў
Дражне 19 красавіка. Гэтак была ўшанавая памяць пра мірных жыхароў, знішчаных
партызанамі 15 красавіка 1943 году. Шасціканечны крыж святой Еўфрасінні
Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, быў усталяваны побач з каталіцкімі
могілкамі вёскі, частка якой была спалена, а многія жыхары — забітыя або
спаленыя партызанамі ў сваіх дамах.
Паводле “Нашай Нівы”
|