Зміцер Бартосік
прэзентуе “Дарогу на Вільню”
18 красавіка ў Гародні
адбудзецца вечарына Зміцера Бартосіка прымеркаваная да 90-годдзя БНР. Слухачам
бард З. Бартосік збіраецца прэзентаваць свой альбом “Дарога на Вільню”. У новы
альбом увайшлі песні напісаныя ў Вільні ў 1992-93 гадах, калі бард жыў там.
Напачатку канцэрта адбудзецца прэзентацыя кнігі мастацтвазнаўца Сяргея
Харэўскага “Гісторыя мастацтва і дойлідзтва Беларусі”. Арганізатарам
вечарыны з’яўляецца “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Пачатак а 18.00. Адрас:
вул. Будзённага 48а 44.
Інфармацыйны цэнтр МГА
“ЗБС “Бацькаўшчына”
|